Дэпутатка Канапацкая за няпоўны месяц атрымала 1058 рублёў (фота)
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая за няпоўны месяц атрымала заробак у памеры 1058,67 рубля. Разліковы лісток яна змясціла ў Facebook.
Заробак Канапацкай, нават за няпоўны месяц, большы за 500 долараў, пра якія нядаўна зноў гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак беларусаў да згаданай сумы.
Ганна Канапацкая паразважала: многа яна атрымала ці мала, улічваючы, што сярэдні заробак па краіне за верасень склаў 345 еўра (у яе — 500 еўра)? Яна прыводзіць лічбы заробкаў дэпутатаў у іншых краінах. У Італіі гэта больш за 14 тысяч еўра, у Расіі з наступнага года — 5600 еўра, ва Украіне — крыху больш за 2 тысячы еўра, у Балгарыі — 1300 еўра.
Фота: Facebook