Румас: У пятніцу будуць даваць згоду на прызначэнне (відэа)
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць кандыдатуру Сяргея Румаса на пасаду прэм'ер-міністра 5 кастрычніка. Пра гэта ў аўторак журналістам паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч. Пазней Еўрарадыё гэта пацвердзіў і сам Румас (гл. відэа). "У пятніцу будзе дача згоды на прызначэнне", — сказаў ён.
Разгляд кандыдатуры Румаса адбудзецца праз амаль паўтара месяца пасля яго прызначэння кіраўніком дзяржавы. З 18 жніўня ён кіруе ўрадам без ухвалення парламентам. Дарэчы, дэпутаты маюць права не ўхваліць прызначэнне Сяргея Румаса (аднак такі варыянт малаверагодны). Згодна з 84-м артыкулам Канстытуцыі Беларусі, прэм’ер-міністр прызначаецца прэзідэнтам “са згоды палаты прадстаўнікоў”.