Для студэнтаў беларускіх ВНУ ўвядуць абавязковую вайсковую падрыхтоўку
Студэнты БДТУ
Беларускія студэнты будуць праходзіць абавязковую ваенную падрыхтоўку.
Такія заняткі пачнуцца ў ВНУ з 1 верасня наступнага года. Цяпер улады вызначаюцца з праграмай і колькасцю гадзін. Пра гэта ў эфіры гомельскага тэлеканала заявіў начальнік ваенна-транспартнага факультэта Беларыкага дзяржуніверсітэта транспарту Аляксей Паддубны, заўважыла "Наша Ніва".
Па яго словах, не ўсе беларусы праходзяць вайсковую службу, бо армія ў нас кампактная. Таму студэнтам і патрэбная вайсковая падрыхтоўка.
На курсе навучэнцы даведаюцца пра элементарныя вайсковыя навыкі, у тым ліку пройдуць базавую агнявую падрыхтоўку. Іх навучаць тактычнай медыцыне, абыходжанню з хімічнымі рэчывамі і мінна-выбуховымі загародамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.