Лекцыі Азаронка нам карысныя — Полацкі дзяржуніверсітэт

Рыгор Азаронак / ctv.by

Рыгор Азаронак / ctv.by

У Полацкім дзяржуніверсітэце лічаць карыснымі лекцыі прапагандыста Рыгора Азаронка. Пра гэта журналісту сайта "Зеркало" заявілі на кафедры сацыяльных камунікацый, дзе Азаронак будзе выкладчыкам. Журналіст тэлефанаваў пад выглядам занепакоенага бацькі аднаго са студэнтаў.

Як распавядала Еўрарадыё, тэлепрапагандыст будзе весці ў трэцякурснікаў семінары "Асновы медыябізнесу".

На кафедры сацыяльных камунікацый журналісту патлумачылі гэтае прызначэнне так: "Ён журналіст, а ў нашых студэнтаў ёсць журналісцкая практыка, гэта значыць, увогуле, гэта для нас карысна".

"А якое дачыненне Азаронак мае да медыябізнесу? Ён жа працуе на дзяржаўным тэлеканале СТБ нават не менеджарам і не ведае, як грошы для СМІ зарабляць", — запытаўся журналіст.

Супрацоўнік кафедры адказаў: "Універсітэт — гэта дзяржаўная структура, натуральна, што мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі СМІ". Пасля гэтага ён адмовіўся размаўляць далей, спаслаўшыся на занятасць.

У Мінадукацыі журналісту заявілі, што не ў курсе сітуацыі, і прапанавалі "тэлефанаваць наймальніку".

Сёлета ў траўні ў Полацкім дзяржуніверсітэце з палітычных матываў затрымлівалі некалькіх супрацоўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі