Долар у Беларусі 21 лістапада падаражэў
Па выніках таргоў, які адбыліся 21 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас пасля чатырох дзён зніжэння — з 2,0989 да 2,1061 рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,4052 да 2,3990 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1953 беларускага (у аўторак — 3,1982).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.