Долар у Беларусі зноў падаражэў

Долар у Беларусі падаражэў на 5 рублёў. Сёння па выніках гандлю замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс рубля ў адносінах да долара склаўся на ўзроўні 2810 рублёў за 1 долар.
Курс еўра знізіўся на 27 рублёў і склаў 3549 рублёў за 1 еўра. Расійскі рубель патаннеў толькі на 1,79 беларускага рубля. Яго курс склаў 78,86 за 1 расійскі рубель.

Такім чынам, курс беларускага рубля да долара з пачатку года, калі была праведзеная дэвальвацыя, знізіўся на 6%. Курс рубля да еўра з пачатку года ўзрос на 4,2%, да расійскага рубля ён умацаваўся на 12,5%.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі