Домрачава і Б'ёрндален гулялі ў Канціялахці? (фота)
У сацыяльных сетках з'явіўся здымак, на якім можна пабачыць маладых людзей, якія вельмі падобныя да знакамітых біятланістаў.
У сацсетцы Укантакце з'явіўся фотаздымак, на якім можна пабачыць маладых людзей, якія падобныя на знакамітых біятланістаў Дар'ю Домрачаву і Оле-Эйнара Б’ёрндалена. Яны, нібыта, гулялі разам па адным з гандлёвых цэнтраў у фінскім горадзе Канціялахці. Як вядома, менавіта ў гэтым горадзе праходзіць чэмпіянат свету па біятлоне.
Нагадаем, чуткі пра раман беларускі і нарвежца з'яўляюцца не першы раз. Два гады таму іх запусцілі італьянскія журналісты, якія сцвярджалі, што Б'ёрндален з-за новага кахання нават пайшоў на развод з жонкай. Домрачава імгненна адрэагавала. Яна напісала ў сацсетках, што не з'яўляецца прыхільніцай таго, каб прыватнае жыццё станавілася здабыткам грамадскасці. "Афіцыйнай інфармацыяй пра маё асабістае жыццё будзе толькі паведамленне пра мой шлюб", — напісала яна.
Адзначым, што нарвежскі біятланіст старэйшы за Дашу больш чым на 12 гадоў (ёй 28 гадоў, яму — 40).
Замежныя СМІ пра Домрачаву: Як Б'ёрндален і са стальнымі нервамі