Домрачава вырвала перамогу ў спрынце на Кубку свету па біятлоне
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава перамагла ў спрынтарскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у фінскім Канціялахці. Нягледзячы на промах на другім агнявым рубяжы, беларуская спартсменка здолела паказаць на фінішы найлепшы час і літаральна вырвала перамогу ў немкі Францыскі Хільдэбран — абышла саперніцу ўсяго на 0,5 секунды.
Бронзавым прызёрам гэтай гонкі стала італьянка Ліза Вітоццы.
Вынікі іншых беларускіх біятланістак у гэтай гонцы: Надзея Скардзіна — 11-е месца (0+0), Ірына Крыўко —15-е (0+0), Дынара Алімбекава — 46-е (0+1).