Дробным хабарнікам турму заменяць вялікімі штрафамі
Палёгка хабарнікам прыйшла нечакана. Пасля таго, як за хабар у 100 долараў на 8 гадоў зняволення была асуджана знаёмая дэпутата Сяргея Касцяна старшыня сельсавету, той публічна абурыўся. І як даведалася Еўрарадыё, на пачатку красавіка дэпутаты перагледзяць заканадаўства і ўжо восенню заменяць турму на штраф.
Зараз дэпутат сарамліва адмаўляецца прыпісваць сабе заслугу. Кажа, што грамадства саспела дый міністр Навумаў, як “чалавек тонкі і далікатны”, прыслухаўся.
Сяргей Касцян: “Жыццё гэта падказала не толькі мне, але і іншыя ўсвядомілі. Асабліва міністр Навумаў, ён увогуле чалавек тонкі ў гэтых справах, ён хутка падхапіў гэта”.
На думку дэпутата, хабарнікаў няма сэнсу трымаць за кратамі. Лепш прызначыць ім вялізны штраф і абавязаць працаваць на карысць дзяржавы.
Сяргей Касцян: “Здаровыя, разумныя людзі няхай працуюць на вытворчасці, і накласці на іх адпаведны штраф. Да прыкладу, узяў 100 долараў – 5 тысяч долараў на працягу, скажам, пяці гадоў на карысць дзяржавы адпрацуй дзе хочаш. І каб працаваў, не сядзеў. І дзяржаве будзе карысць, і кожны задумаецца. Скажа: “Навошта мне тыя 100 долараў! Каб мне 5 тысяч плаціць ды на мяне пальцам паказвалі! Я лепш халоднай вады з чорным хлебам паем!”
Як даведалася Еўрарадыё, сёння за хабар асуджана каля 2 тысяч чалавек. Як паведаміў Еўрарадыё начальнік прэс-службы Генпракуратуры Міхаіл Вавула, калі пакаранне будуць змякчаць, такіх асуджаных чакае перагляд справы.
Міхаіл Вавула: “Калі прымаецца закон, які змякчае адказнасць асобы, што здзейсніла такое злачынства, то прысуд у адносінах да такіх асоб пераглядаецца”.
Падчас выяўлення хабарнікаў міліцыянты часта карыстаюцца метадам, які самі называюць “следчым эксперыментам”. Ахвярай такога ж “эксперыменту” стала і знаёмая дэпутата Касцяна старшыня сельсавету. Таму народны абраннік адначасова з прапановай аб змякчэнні хабарнікам пакарання выступаў і за забарону “следчых эксперыментаў”. Згодна з яго словамі, іх ужо забаранілі.
Сяргей Касцян: “На восеньскай сесіі дэпутаты прагаласавалі, Савет Рэспублікі падтрымаў, і прэзідэнт падпісаў указ. Гэта ўжо адменена”.
Але кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Міхаіл Вавула шчыра прызнаўся, што першы раз пра гэта чуе.
Міхаіл Вавула: “Ад вас першы раз пра гэта чую”.
Нагадаем, гэта ўжо другі выпадак, калі падпісаны прэзідэнтам указ дзесьці губляецца. Першым стаў указ, які дазваляў аўташколам самастойна вызначаць кошты навучання. Прайшло некалькі тыдняў пасля яго “падпісання”, але ён так і не быў надрукаваны. Адпаведна, так і не пачаў дзейнічаць.