Другі энергаблок БелАЭС плануюць увесці ў эксплуатацыю ўжо ў наступным годзе

Беларуская АЭС / Еўрарадыё​
Беларуская АЭС / Еўрарадыё​

Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі плануюць увесці ў эксплуатацыю ў наступным годзе, паведамляе БЕЛТа са спасылкай на міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча.

Блок гатовы на 95%.

"Цяпер на ім праводзяцца работы па выкананні неабходных умоў для атрымання дазволу Дзяржатамнагляду на загрузку ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара", — заявіў Каранкевіч. Паводле яго слоў, гэтыя работы плануецца завяршыць ужо ў найбліжэйшыя дні.

Міністр таксама расказаў, што ў цяперашні час БелАЭС выпрацоўвае каля 28 млн кВт.г электраэнергіі — гэта 22% ад агульнага аб'ёму ўсёй вырабленай электраэнергіі ў краіне.

Нагадаем, што першы энергаблок афіцыйна адкрылі ў лістападзе 2020 года. Пасля гэтага яго неаднаразова выключалі і зноў уключалі ў сетку. У большасці выпадкаў у профільным ведамстве казалі аб планавых работах. Але былі і паломкі. У чэрвені 2021 года першы энергаблок Беларускай АЭС (БелАЭС) быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю, але прыпынкі ў працы здараліся і пасля гэтага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі