Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці

Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці

Два жыхары Віцебска кажуць, што іх збілі супрацоўнікі АМАП. Сілавікі пакінулі віцяблянам вялізныя гематомы, зламаную руку, пабіты тэлефон і машыну, паведамляе tut.by.

Афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава кажа, што пацярпелыя напісалі заявы ў Следчы камітэт і ўпраўленне ўнутраных спраў. Цяпер ідзе праверка, будуць прызначаныя неабходныя экспертызы. 

Удзельнікі гэтай гісторыі Уладзімір Ягораў і Сяргей Гарэлікаў абнародавалі сваю версію падзеяў і паказалі фотаздымкі збіцця.

У ноч на 27 ліпеня кампанія з пяці мужчын адпачывала на ўскраіне Віцебска каля прыпаркаванай машыны. Кажуць, знарок выбралі бязлюдны заводскі раён, каб нікому не замінаць. 

Уладзімір Ягораў прызнае, што акрамя кіроўцы аўтамабіля іншыя чацвёра былі п'яныя. Напярэдадні яны гулялі ў бары, а потым знаёмы адвёз іх на свежае паветра.

У нейкі момант з'явілася міліцыя. Спярша мужчын папрасілі зрабіць цішэй музыку, што яны выканалі. Потым міілцыянты сказалі, што прысутныя распіваюць алкаголь і парушаюць грамадскі парадак. Мужчын абвінавацілі, што пластыкавыя кубкі, якія валяліся недалёка, на канцавой станцыі аўтобусаў, належаць ім. Калі віцябляне сталі адмаўляць, міліцыянты выклікалі АМАП.

Трох чалавек пасадзілі ў міліцэйскі "ўазік". Яшчэ двое засталіся ў асабістым аўто, пры гэтым кіроўца ўключыў камеру на тэлефоне. Кіроўцу, па словах віцяблянаў выцянулі з машыны, распылілі на яго пярцовы балончык, забралі тэлефон і выдалілі відэа. Пасля гэтага, кажа Ягораў кроўцу пачалі збіваць. Сам ён крычаў з "уазіка", каб спыніць збіццё. 

"І тады ўжо мяне "задзьмулі" балончыкам, паклалі на асфальт і білі дубінкамі некалькі хвілін. Пры гэтым зламалі руку. На ягадзіцах у мяне суцэльны сіняк, на здымках відаць. Цалкам разбілі тэлефон. У майго сябра на целе і твары — сляды ад дубінак", — распавядае мужчына.

Відавочцамі здарэння, кажы ён, былі як мінімум 11 чалавек: пяцёра сяброў, тры супрацоўнікі АМАП і тры міліцыянты. Па словах удзельнікаў канфлікту, балончык з газам распылялі некалькі разоў — нават у "уазік" з затрыманымі. Пры гэтым нібыта АМАПавец заявіў: "Каб весялей сядзелася".

"У аддзяленні нам заявілі, што "ў наступны раз акунём галавой у прыбіральню". Я лічу, гэта запалохванне. Гэта ўсё гаварылася пры маіх сябрах", — распавядае падрабязнасці Ягораў.

Ноч затрыманыя правялі ў Першамайскім РУУС Віцебска. Там на ўсіх склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. На траіх з іх склалі пратаколы таксама за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі.

Суд па гэтых матэрыялах адклалі да 8 жніўня — АМАП чакаюць там як сведкаў па справе.

Пацярпелыя цяпер праходзяць лячэнне.

Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці
Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці
Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці
Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці
Два жыхары Віцебска вінавацяць супрацоўнікаў АМАП у збіцці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі