Дварковіч паўшчуваў Сямашку за Баўмгертнера
У Маскве праходзіць сустрэча расійскага віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам.
Дварковіч заявіў, што расійскае кіраўніцтва працягвае лічыць непрымальнай сітуацыю з арыштам гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера. Як паведамляе interfax.by, расійскі чыноўнік звярнуў увагу на тое, што прадстаўнік кампаніі знаходзіўся ў Мінску і браў удзел у сустрэчы па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі. А яна была скіраваная на падрыхтоўку дамоўленасцяў на міжурадавым узроўні.
Акрамя таго, Дварковіч заявіў, што ў Расіі ёсць прэтэнзіі да якасці і бяспекі сельгаспрадукцыі беларускай вытворчасці. Нагадаем, што раней гэтыя прэтэнзіі агучыў Генадзь Анішчанка.
Фота Аркадзя Дварковіча — Reuters