Двух украінцаў у Беларусі злавілі на нелегальным гандлі царкоўным начыннем

Двух украінцаў у Беларусі злавілі на нелегальным гандлі царкоўным начыннем

Пад Баранавічамі міліцыянты затрымалі вялікую партыю царкоўных рэчаў без адпаведных дакументаў.

Падчас праверкі ўвагу міліцыянтаў прыцягнуў мікрааўтобус "Мэрсэдэс-Спрынтар" з украінскімі нумарамі, інфармуе БЕЛТА. За рулём быў 28-гадовы жыхар Чарнігаўскай вобласці, побач знаходзіўся ягоны зямляк. Пры аглядзе аўтамабіля праваахоўнікі выявілі прадметы царкоўнага прызначэння: іконы, абярэгі, ладанкі, нацельныя крыжы, уборы для святароў.

Агулам там было амаль 28 тысяч прадметаў. Прыблізны кошт грузу — 107 мільёнаў рублёў.

Уладальнікі тавару патлумачылі, што прадметы культу куплялі ў Расіі, а потым прадавалі ў Беларусі — у цэрквах і сельскіх населеных пунктах. Тавар не быў сертыфікаваны, дакументаў на яго ў прадаўцоў не было. Праваахоўнікі затрымалі тавар, ідзе праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі