Дыпламатаў 23 еўрапейскіх краінаў высылаюць з Расіі

Дыпламатаў 23 еўрапейскіх краінаў высылаюць з Расіі

МЗС Расіі абвясціў, што высылае еўрапейскіх дыпламатаў 23 краін, якія падтрымалі ўлады Вялікабрытаніі ў "справе Скрыпаляў". Заява пра гэта з'явілася на сайце расійскага дыпламатычнага ведамства

У МЗС Расіі 30 сакавіка былі выкліканыя кіраўнікі дыпмісій Аўстраліі, Албаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Ім паведамілі пра высылку дыпламатаў. 

"З улікам таго, што ў апошні момант да пералічаных краінаў вырашылі далучыцца Бельгія, Венгрыя, Грузія і Чарнагорыя, Расія пакідае за сабой права на крокі ў адказ у дачыненні да гэтых дзяржаваў", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС.

Расійскае замежнапалітычнае ведамства адзначыла, што высылае столькі ж дыпламатаў, колькі пералічаныя краіны выслалі прадстаўнікоў Расіі.

Нагодай для гэтых дыпламатычных дэмаршаў стала атручанне ў Вялікабрытаніі перабежчыка з расійскага ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі. Брытанскія ўлады вінавацяць у гэтым афіцыйную Маскву, расійскія ўлады заяўляюць, што не датычныя да інцыдэнту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі