Дыпламаты ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты
Дыпламаты ў Курапатах / https://www.facebook.com/EUinBelarus/
Дыпламаты ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты. Яны ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
"Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці, — піша ў Facebook Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. — Маем надзею і молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.