Дыпламаты прыйдуць на з'езд БХД нават на Кастрычніцкую плошчу

Замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Мінску, маюць намер прыйсці на ўстаноўчы з'езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, нават калі ён будзе праходзіць на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Як паведамляе "Беларускі партызан", сустаршыні БХД Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Шэін на працягу двух апошніх дзён сустрэліся з амбасадарамі Нямеччыны, Чэхіі, Францыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Брытаніі і Галандыі. На ўсіх сустрэчах абмяркоўвалася нерэгістрацыя БХД і адсутнасць дазволу на правядзенне ўстаноўчага з'езду партыі 31 кастрычніка.

Шэраг дыпламатычных прадстаўніцтваў выказалі намер прыйсці на з'езд незалежна ад месца правядзення форуму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі