Дырэктар маладзечанскага завода — пра мыла на вяроўцы: гэта правакацыя!
Мыла на вяроўцы ў заводскай прыбіральні — гэта правакацыя. Так дырэктар Завода парашковай металургіі ў Маладзечне Алег Тапалаў пракаментаваў "Рэгіянальнай газеце" здымак, які выклікаў фурор у сацсетках.
Здымак мыла, прывязанага за вяроўку, з'явіўся ў сацсетках 10 кастрычніка. Паведамлялася, што зрабілі яго ў заводскай прыбіральні.
"Гэта зрабіў нейкі правакатар. Гэтую вяроўку прывязаў правакатар", — пракаментаваў Тапалаў.
Журналістам паказалі заводскія прыбіральні, дзе было зроблена рэзананснае фота. Карэспандэнт спытаўся, ці абыходзіць дырэктар прыбіральні штодня, каб кантраляваць іх стан. На гэта Тапалаў не адказаў, але заявіў, што звольніў бы любога работніка, які прывязвае мыла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.