Дырэктар ЖЭСа трапіўся на хабары праз два тыдні працы

На сваю пасаду ён быў прызначаны 1 верасня. 

Як паведамляе БелаПАН, 16 верасня дырэктар ЖЭСа ў службовым кабінеце атрымаў хабар у 5 мільёнаў рублёў ад намесніка начальніка філіяла ТАА за заключэнне дамовы на тэхнічнае абслугоўванне арандаванага памяшкання. 

Фірма арандавала памяшканне ў жылым доме і мела сваё ацяпляльнае абсталяванне. На заключэнні дагавора аб яго тэхнічным абслугоўванні і настойваў дырэктар ЖЭСа. ЁН прапанаваў заключыць фіктыўны дагавор без афіцыйнай аплаты.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хабар.

Фота — hronika.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі