Дыскваліфікавалі нападаючага хакейнай зборнай Беларусі (відэа)
Нападаючага маскоўскага ЦСКА і нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Джэфа Плата дыскваліфікавалі на 4 матчы. Такое рашэнне прыняў спартыўна-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі.
Як інфармуе "Прессбол", Плата пакаралі за эпізод, які адбыўся 26 сакавіка на 51-й хвіліне матча фінала Заходняй канферэнцыі СКА — ЦСКА. Форвард парушыў правілы ў барацьбе з нападаючым піцерскага клуба Вадзімам Шыпачовым. У камітэт КХЛ звярнуўся ХК СКА. Было прызнана, што мела месца атака ў галаву і шыю.
Адзначым, што ў тым паядынку Джэф закінуў пераможную шайбу ЦСКА. У складзе каманды ён з'яўляецца лепшым бамбардзірам у цяперашнім Кубку Гагарына — 6 закінутых шайбаў.