Дзе ў свеце прадаюць больш за ўсё трускалак (не адгадалі)
Клубніцы
Мексіка, Іспанія і ЗША ўвайшлі ў тройку найбуйнейшых у свеце экспарцёраў трускалак за 2022 год. Такімі дадзенымі падзялілася платформа ААН Comtrade.
З найбліжэйшых суседзяў Беларусі самым буйным экспарцёрам трускалак стала Польшча — у яе 17 месца. На 43 месцы — Латвія, на 52 — Украіна, а на 62 — Літва. Расія займае 73 месца.
Адным словам, у топ-95 краін-экспарцёраў трускалак ёсць усе суседзі Беларусі — і няма самой Беларусі. На месцы Лунінца мы б вылучылі ноту пратэсту складальнікам гэтага рэйтынгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.