Дзень паяднання з Расіяй адбіўся на гарадской прасторы Брэста

2 красавіка — афіцыйны “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”. Карэспандэнт Еўрарадыё прагуляўся па Брэсце, каб адчытаць знакі яднання ў гарадской прасторы. Афіша на Палацы культуры прафсаюзаў, намаляваная ад рукі, паведамляе пра прыезд двух калектываў з расійскіх Дамоў культуры.



 Іншы намаляваны ад рукі знак адзінства Беларусі і Расіі — графіці фашысцкай арганізацыі РНЕ, забароненай у Расіі. Дарэчы, яго не могуць замаляваць з восені, пра што паведамляла Еўрарадыё. Між тым, праз дарогу ад дома з надпісам знаходзіцца інтэрнат Каледжа сувязі, дзе дырэктарам Міхаіл Куіш, дэпутат Нацыянальнага сходу. Чаму дзяржаўны дзеяч ніяк не рэагуе на графіці фашысцкае арганізацыі?



Яшчэ аднаго графіціста хвалюе прысутнасць амерыканцаў ва ўкраінскім Крыме і лёс "сьвятое Русі".


 
А вось знак яднання цукернікаў абедзьвюх краін: на прылаўках Брэста з'явілася цукерка «Бычок Борка».



Здымкі Паўла Грыня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі