Дзень скаўта праходзіць у Мінску

17 кастрычніка "Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя" праводзіць у Мінску Дзень скаўта. Паводле інфармацыі агенцтва "БелаПАН", акцыя праходзіць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У праграме мерапрыемства — прэзентацыі акцый, якія праводзіць асацыяцыя, паказы скаўцкай формы, гульні і песні. У скаўцкім дні ўдзельнічаюць школьнікі 8 – 14 гадоў і іх бацькі.

“Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя” — гэта добраахвотная непалітычная выхаваўчая арганізацыя для дзяцей і маладых людзей. Яна створаная ў 1988 годзе. Скаўцкая асацыяцыя штогод праводзіць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх паходы, скаўцкія лагеры, лідэрскія курсы.

Пры садзейнічанні аўстрыйскіх калег беларускія скаўты на Каляды дастаўляюць агонь з Віфлеема ў Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі