Дзяніс Урбановіч хацеў выступіць на канферэнцыі Палка Каліноўскага — адмовілі

Дзяніс Урбановіч

Дзяніс Урбановіч

Беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч (пазыўны "Ваўкалак") распавёў, што хацеў узяць удзел у канферэнцыі "Шлях ла волі", якую днямі праводзіў у Кіеве Полк імя Кастуся Каліноўскага. Але яму адмовілі.

"Мяне і некаторых нашых байцоў, якія хацелі выступіць на канферэнцыі, выключылі са спіса. Хлопцы якія сапраўды ваююць і маюць некалькі параненеў, прайшлі пекла вайны, бахмуцкае пекла. І вось нас выкрэсліваюць са спісаў. Нам не даюць слова. За нас хтосьці вырашае. Зразумела канешне, пачуць праўду ніхто не хоча, як і слухаць большасць", напісаў Урбановіч у "Фэйсбуку".

Апошнім часам ваяр, паранены на вайне пяць разоў, паслядоўна крытыкуе штаб Палка імя Кастуся Каліноўскага. Пры гэтым ён працягвае абараняць Украіну ў складзе батальёна "Волат", які ўваходзіць у полк.

Таксама, па некаторых звестках, у канферэнцыі не прымалі ўдзел прадстаўнікі батальёна "Тэрор". Гэта яшчэ адно беларускае падраздзяленне, якое абараняе Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі