Дзярждума Расіі ўхваліла забарону ананімайзераў
Дзяржаўная дума Расіі ўхваліла ў першым чытанні законапраект пра забарону выкарыстання ананімайзераў, якія дазваляюць атрымаць доступ да заблакаваных сайтаў. Пра гэта піша расійская "Новая газета".
"За" прагаласавалі 363 дэпутаты, супраць не выступіў ніхто. Згодна з дакументам, карыстальнікаў не змогуць знайсці ў выніках пошуку на пашукавіках спасылкі на заблакаваныя рэсурсы.
Законапраект быў унесены ў Дзярждуму 8 чэрвеня. Яго аўтары — прадстаўнік "Адзінай Расіі" Максім Кудраўцаў, дэпутат ад "Справядлівай Расіі" Мікалай Рыжак і прадстаўнік КПРФ Андрэй Ешчанка.
Пад блакаванне могуць патрапіць пошукавыя сэрвісы, з дапамогай якіх можна прайсці па спасылках на забароненыя рэсурсы. Гэта, напрыклад, VPN-сэрвісы, проксі-серверы, ананімайзэры, браўзэры з убудаванай функцыяй праксіравання трафіку, браўзэр Tor, а таксама спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.