Дзясяткам былых палітвязняў плануюць замяніць "хатнюю хімію" на калонію

У Беларусі амаль 1300 палітычных зняволеных

У Беларусі амаль 1300 палітычных зняволеных / dpa

Дзясяткам былых палітвязняў плануюць замяніць "хатнюю хімію" на калонію, паведамляюць праваабаронцы. Па іх звестках, у кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 25 судоў па замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі. Некаторыя з гэтых людзей пасля вызвалення з СІЗА выехалі за мяжу, таму суды над імі праходзяць завочна.

14 кастрычніка ў Мінску праходзяць 8 судоў па замене "хатняй хіміі" на калонію. Тых былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пасля суда змяшчаюць пад варту і пераводзяць у калоніі. 

Пра тое, што асуджаным раней па палітычных матывах на "хатнюю хімію" пачалі масава ўзмацняць пакаранне і замяняць абмежаванне волі на калонію, праваабаронцам стала вядома ў жніўні. Гаворка ішла пра 15 спраў, у тым ліку і тых, хто змог выехаць з РБ.

Для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на асуджаных на "хатнюю хімію" ўвесь час аказваецца ціск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі