Асуджаным на "хатнюю хімію" масава замяняюць абмежаванне волі на калонію

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online

У Беларусі асуджаным раней па палітычных матывах на "хатнюю хімію" пачалі масава ўзмацняць пакаранне і замяняць абмежаванне волі на калонію, паведамляюць праваабаронцы. Летам у судах ужо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 спраў. Суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду.

Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на асуджаных на "хатнюю хімію" ўвесь час аказваецца ціск. Вядомыя факты, як да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюцць людзей у вольным часе і адпраўляюць пад адміністрацыйны арышт за "парушэнне рэжыму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі