Дзяўчына танчыла на багажніку БМВ на Зыбіцкай у Мінску
У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС шукаюць дзяўчыну па падазрэнні ў пашкоджанні аўтамабіля на вуліцы Зыбіцкай.
Здарэнне адбылося ў ноч на 3 траўня. У міліцыю звярнуўся мужчына, які заявіў, што каля 23-й гадзіны дзяўчына нанесла пашкоджанні яго аўтамабілю BMW 640i.
Праглядаючы запісы з вулічных відэакамераў, міліцыянты выявілі, што дзяўчына танчыла каля аўтамабіля пацярпелага, а праз некалькі хвілін залезла на багажнік BMW і пашкодзіла яго.
На выгляд дзяўчыне 20-25 гадоў, сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русы. Яна была апранутая ў чорныя штаны, белую майку з чорнай паласой. Пры сабе мела сонечныя акуляры.
Асобаў, якія валодаюць інфармацыяй пра гэтую дзяўчыну або пра яе месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 288-02-02; 8 (029) 173-15-75 альбо па тэлефоне 102.