Дзяўчына, якую збіла амапаўская машына: “Добра, што жывая!” (відэа)

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 29 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Бабруйска, дзе святкавалі Дзень горада. АМАП зладзіў там паказальныя выступленні і дэманстраваў публіцы захоп злачынцаў. Выпадкова адна з машын, якая ўдзельнічала ў выступе, урэзалася ў натоўп людзей. Адна дзяўчына пацярпела.



Яе завуць Каця. На кантакт з журналістамі пацярпелая не ідзе. Карэспандэнты kp.by спрабавалі паразмаўляць з ёй праз сацыяльныя сеткі і задаць некалькі пытанняў, але дзяўчына закрыла сваю старонку для незнаёмых людзей. Яшчэ ўчора яна пакінула на сцяне запіс: “Добра, што жывая”.



Знаёмыя Каці звязваюць яе нежаданне даваць каментары з працай мужа — ён амапавец. У той нешчаслівы дзень ён знаходзіўся ў суседняй машыне і бачыў, як жонку збіла машына калег. Знаёмыя дзяўчыны кажуць, што малады чалавек паабяцаў: так проста гэтую справу не пакіне.



Між тым медыкі паведамілі журналістам, што ў дзяўчыны пералом ладыжкі, ёй наклалі гіпс і цяпер стан хворай здавальняючы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі