Егіпецкае войска адмаўляе, што ў Каіры расстралялі дэманстрантаў

Нібыта, войска выкарыстоўвае толькі халастые патроны і слёзацечны газ.


Аднак тэлеканал "Аль-Арабія" і заходнія СМІ раней паведамілі пра траіх загінулых у Каіры, а таксама пра дзясяткі параненых. Адбылося гэта ў перастрэлках паміж вайскоўцамі Егіпта і прыхільнікамі Мурсі, які спрабавалі штурмам узяць штаб-кватэру Рэспубліканскай гвардыі. Паводле іх звестак, менавіта там утрымліваюць адхіленага ад улады прэзідэнта, інфармуе РІА "Новости".


Нагадаем, працяглы час у Егіпце адбываліся выступленні апазіцыі, якая абвінавачвала прэзідэнта ў тым, што ўладу ў краіне манапалізавалі "Браты-мусульмане", з гэтай арганізацыі якраз і выйшаў Мухамед Мурсі. Яго таксама папракалі ў невыкананні перадвыбарчых абяцанняў і ў няўменні кіраваць краінай, што прывяло да "эканамічнага і палітычнага крызісу".


У ноч на 4 ліпеня армія Егіпта адхіліла Мурсі, часова прыпыніла дзеянне канстытуцыі і даручыла старшыні Канстытуцыйнага суда краіны Адлі Мансуру на пераходны перыяд выконваць абавязкі кіраўніка краіны. Адхілены ад улады прэзідэнт з гэтым не пагадзіўся і заклікаў сваіх прыхільнікаў не дапусціць "парушэння законнасці". Вайскоўцы ізалявалі яго і шэраг іншых дзеячоў.

Фота — AFP, ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі