Экс-амбасадар Польшчы ў Мінску выдаў кнігу пра Беларусь (фота)

Кніга мае назву "Між бяспекай і ідэнтычнасцю. Расійскія, украінскія, беларускія інтэрпрэтацыі ідэй і канцэпцый у польскай усходняй палітыцы (1990-2010)".



Сваёй кнігай былы амбасадар Польшчы ў Беларусі хацеў паказаць, як "усходняя замежная палітыка" Польшчы ўспрымаецца ў Расіі, Беларусі і Украіне. Таксама кніга разглядае канцэпцыі замежнай палітыкі Польшчы ў дваццатым стагоддзі.



Кніга налічвае ажно 560 старонак.



Нагадаем, Марыюш Машкевіч — доктар гуманітарных навук, дыпламат, публіцыст, грамадскі дзеяч. Амбасадар Польшчы ў Беларусі з 1998 па 2002 год. 24 сакавіка 2006 года быў затрыманы міліцыяй на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску падчас масавых вуличных пратэстаў. Мінскі суд пакараў Машкевіча арыштам на 15 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі