Былога сілавіка Андрэя Шкляра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама палітвязень павінен выплаціць штраф у 7400 рублёў (200 базавых велічыняў).
Такое рашэнне прыняў суддзя Васіль Скок з Гродзенскага абласнога суда, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Шкляда вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 (разгалошванне даных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Суд над ім быў закрытым, таму падрабязнасці невядомыя.
Паведамляецца, што Шкляр працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна. Незадоўга да арышту ён падаў рапарт на звальненне, матывуючы нязгодай з тым, як працуе сістэма.