Эксперт пра вайсковую тэхніку, якую паказалі Лукашэнку: Нічога прынцыпова новага

Эксперт пра вайсковую тэхніку, якую паказалі Лукашэнку: Нічога прынцыпова новага

Падчас наведвання 120-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандвання Аляксандру Лукашэнку паказвалі новую тэхніку. Гэта бронемашыны з абароннымі экранамі, аўтаматы з беларускімі прыцэламі і кампутарныя трэнажоры. На думку ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна, нічога прынцыпова новага ў такой тэхніцы няма. Такую думку эксперт выказаў у гутарцы з Еўрарадыё.

Алесін: "Прынцыпова там нічога новага. Мы паступова выходзім на ўзровень, які мусіць быць у здольнага войска, кіруючыся досведам баявых канфліктаў. Гэта і новыя супрацькумулятыўныя экраны, і новыя прыцэльныя прыстасаванні, разгрузкі. Гэта тое, што мусіць быць абавязкова. Радуе добрая трэнажорная база. Беларускія трэнажоры добрыя і недарагія".

27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведаў 120-ю асобную механізаваную брыгаду, дзе яму паказвалі ўзоры тэхнікі, казармы, медыцынскі кабінет, сталовую.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі