Экспертыза: фразу "Шукайце гэтую істоту — прыбірайце" сапраўды сказаў Караеў
Юрый Караеў / АНТ
Зімой і вясной у інтэрнэт былі "злітыя" запісы з голасам мужчыны (як мяркуецца, экс-кіраўніка МУС Юрыя Караева), які казаў (як мяркуецца, сілавікам) "усё кідайце і шукайце гэтую істоту – прыбірайце", а таксама называў пратэстоўцаў "тупаватымі", "недалёкімі", "тлустымі абывацелямі" і "с*камі". На адным з запісаў мужчынскі голас называў Сяргея Ціханоўскага "істотай" і казаў наступнае: "Няма на яго артыкула – трэба прыдумаць і пасадзіць яго надоўга. Хай там сядзіць! Хай здохне там!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.