Элтан Джон лічыць Ісуса Хрыста геем

Брытанскі музыка сэр Элтан Джон лічыць, што Ісус Хрыстос быў прадстаўніком нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Пра гэта спявак згадаў у гутарцы пра праблемы геяў на Блізкім Усходзе.

"Я думаю, Ісус быў чуллівым, звышінтэлегентным геем, які разумеў чалавечыя праблемы. На крыжы, ён дараваў людзям, якія раскрыжавалі яго. Ісус жадаў, каб мы любілі і даравалі", - заявіў Элтан Джон амерыканскаму часопісу Parade.

Таксама выканавец лічыць, што гей на Блізкім Усходзе мае мала шанцаў на выжыванне.

У інтэрв'ю спявак, які сам адносіцца да сэксуальных меншасцяў, таксама распавёў пра свае адносіны з мужчынамі, ужыванне наркотыкаў у мінулым, а таксама ўзгадаў пра смерці Джона Ленана, прынцэсы Дыяны, Майкла Джэксана і Джані Версачэ.

Фота: globalticketservice.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі