ЕС асудзіў рэпрэсіі супраць сваякоў беларускіх палітвязняў

Жазэп Барэль

Жазэп Барэль

Еўрасаюз асуджае хвалю рэпрэсій супраць свякоў беларускіх палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

"Рэжым Лукашэнкі працягвае сваю абуральную тактыку запалохвання і рэпрэсій супраць сваіх крытыкаў і патэнцыйных палітычных апанентаў напярэдадні "выбараў" у лютым", — гаворыцца ў дакуменце.

ЕС выказвае салідарнасць з народам Беларусі і абяцае далейшую падтрымку на шляху да незалежнай і дэмакратычнай краіны.

Кіраўніцтву дзяржавы адрасаваны такі заклік: "Мы заклікаем улады Беларусі ўстрымлівацца ад любых далейшых рэпрэсій і гвалту супраць беларускага народа, а таксама выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку шляхам неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых і спынення жорсткага судовага пераследу".

Як паведамлялася раней, 23-24 студзеня па ўсёй Беларусі адбыліся ператрусы ў былых палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Паводле звестак праваабаронцаў, пераслед зазналі як мінімум 159 чалавек. Неакторых адпусцілі, але былі і тыя, на каго пачалі крымінальныя або адміністрацыйныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі