ЕС і ПРААН адрамантавалі ў Ветцы дзіцячую пляцоўку на 18 тысяч долараў
5 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў горадзе Ветка на Гомельшчыне. Цяпер гэта будзе адзіная дзіцячая пляцоўка ў горадзе насельніцтвам 8 тысяч жыхароў, дзе 1,5 тысячы дзяцей. Аднавілі пляцоўку у межах праекта фінансаванага Еўрасаюзам і праграмай развіцця ААН “Тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС”, які з'яўляецца кампанентам сумеснай ініцыятывы “Мінімізацыя негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Кажа Ўладзіслаў Хількевіч каардынатар інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі:
Уладзіслаў Хількевіч: "Гэта каруселі, качэлі, лабірынт, лазалкі, лавачкі, футбольнае поле, баскетбольныя кольцы. Ну, такая звычайная дзіцячая пляцоўка".
Рамонт такой пляцоўкі каштаваў каля 18 тысяч долараў.