ЕС пагражае ўкраінскім чыноўнікам адраснымі санкцыямі
Прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампей заяўляе пра гатоўнасць Еўрасаюза ўвесці адрасныя санкцыі ў адказ на пагаршэнне сітуацыі ва Украіне.
У ліку санкцый называюцца візавыя абмежаванні і фінансавыя санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да сілаввых дзеянняў, перадае УНІАН.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Рампея наконт сітуацыі ва Украіне. Еўрачыноўнік выступае за спыненне гвалту і пачатак палітычнага дыялогу і выказвае спачуванні сем'ям загінулых падчас сутыкненняў у Кіеве.
20 лютага міністры замежных спраў 28 краін — чальцоў ЕС збіраюцца на экстраннае пасяджэнне Савета ЕС у Брусэлі а 16-й па мінскім часу. Там будзе разглядацца сітуацыя ва Украіне і крокі ў адказ з боку ЕС.
Тым часам амбасадар ЗША ва Украіне заявіў, што супраць украінскіх чыноўнікаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да ўжывання сілы супраць мітынгоўцаў, ужытыя санкцыі. ЗША ўжо адмянілі візы некаторым украінскім чыноўнікам.
Фота — Reuters