ЕС распрацоўвае новую праграму падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу Беларусі

ЕС распрацоўвае новую праграму падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу Беларусі

Еўрасаюз распрацоўвае новую праграму падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу Беларусі. Пра гэта 3 лістапада паведаміла кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Падчас свайго выступу на канферэнцыі "Рэформы для далучальнага росту" ў Мінску, яна падкрэсліла, што развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў будзе спрыяць развіццю канкурэнтаздольнасці краіны.

Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС адзначыла, што Еўрасаюз мае намер падтрымліваць Беларусь у яе памкненні ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Паводле інфармацыі Віктарын, тэма ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС у гэтай сферы будзе абмяркоўвацца ў сярэдзіне лістапада на асобным мерапрыемстве ў Міністэрстве замежных спраў, інфармуе БелаПАН.

Паводле слоў еўрапейскага дыпламата, у дыскусіях аб эканамічных трансфармацыях з боку беларускіх уладаў апошні час "ідзе змена фармулёвак". "Мы павінны садзейнічаць трансфармацыі эканомікі, каб забяспечыць устойлівае развіццё. Чаму ЕС так хвалюе тэма рэформаў і мы наогул нешта робім у гэтым кірунку? Еўрасаюз — адзін з найбуйнейшых партнёраў Беларусі, мы — найбуйнейшы донар ў вашай краіне, мы суседзі, гандлюем і інвестуем. І зацікаўленыя ў паспяховым незалежным суседзе, які б развіваўся разам з намі", — падкрэсліла Віктарын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі