ЕС узгадніў план паставак Украіне боепрыпасаў на 2 млрд долараў
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
ЕС узгадніў план паставак Украіне боепрыпасаў на 2 млрд долараў. Еўракамісія, Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і 27 міністраў абароны завяршылі працу над паскарэннем паставак боепрыпасаў ва Украіну і падтрымкай еўрапейскай абароннай прамысловасці.
"Наша мэта — даць боепрыпасы Украіне. Хутка, найбольшую магчымую колькасць і па найменшай цане", — цытуе словы вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля "Бі-Бі-Сі".
Краіны ЕС паставяць Украіне 1 млн артылерыйскіх снарадаў.
Статыстыка сведчыць, што на фронце расійскія войскі штодня выпускаюць каля 20 тысяч снарадаў, а ўкраінскае войска — у 4-5 разоў менш. Прыкладаюцца намаганні, каб гэтую сітуацыю выправіць. Гэта асабліва важна напярэдадні анансаванага контрнаступу ўкраінскіх войскаў.
White smoke: deal among EU foreign minister on the ammunition plan for #Ukraine
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) March 20, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.