Этна-трыа “Троіца” спыніла існаванне
Іван Кірчук / Еўрарадыё
Спыніла сваё існаванне этна-трыа “Троіца”. Пра гэта ў сацсетках паведаміў яго нязменны лідар Іван Кірчук.
"Чарговы жыццёвы этап скончыўся. Я прыняў рашэнне пра роспуск этна-трыа “Троіца”. Да сустрэчы на маіх сольных выступах", — напісаў музыка.
"Троіца" — адзін з самых вядомых беларускіх гуртоў. На яго рахунку 7 альбомаў, удзел у сотнях фестываляў "ад Малайзіі да Чылі" — у тым ліку ў такіх вядомых, як WOMAD і SZIGET Festival.
Гурт быў створаны ў 1996 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.