Еўрафорум — новы праект пасярэдніцтва Еўропа-апазіцыя-Лукашэнка?

"Рух "За свабоду" гатовы арганізаваць кантакты еўрапейскіх палітыкаў з афіцыйнымі беларускімі ўладамі.
Пра гэта паведаміў Еўрарадыё памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец, распавядаючы пра падрыхтоўку да беларускага Еўрапейскага форуму.

Алесь Лагвінец
: “Калі нашы партнёры захочуць сустракацца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, якіх мы таксама будзем запрашаць на беларускі Еўрапейскі форум, то мы гатовыя аказаць нашае спрыянне”.

Па словах спадара Лагвінца, дакладны спіс еўрапейскіх гасцей, якія возьмуць удзел у форуме, пакуль не вядомы. Але папярэдне ўжо згадзіўся прыехаць старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк.

Таксама чакаецца прыезд прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і шэрагу іншых высокапастаўленых еўрапейскіх палітыкаў ды чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі