Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Украіне

Еўрапарламент лічыць неабходным правесці круглы стол паміж урадам, дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю, гаворыцца ў рэзалюцыі, якую пераказвае interfax.by.



Акрамя таго, Еўрапарламент выказвае поўную салідарнасць з дэманстрантамі за еўрапейскую будучыню і заклікае ўкраінскія ўлады ў поўнай меры паважаць грамадзянскія правы і фундаментальныя свабоды сходаў і мірных акцый пратэсту. Еўрапарламент рашуча асудзіў выкарыстанне грубай сілы супраць мірных дэманстрацый і заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення мірных дэманстрантаў, арыштаваных у апошнія дні.



Акрамя таго, Еўрапарламент выказаў шкадаванне з нагоды жорсткіх падзей у ноч на 9 снежня, калі сілавікі штурмавалі офісы апазіцыйных партый і незалежных СМІ і пераследавалі дэманстрантаў.



Еўрапарламент нагадвае, што ў любым дэмакратычным грамадстве можна правесці новыя выбары, калі неабходна абнавіць народную законнасць.



У сваёй рэзалюцыі Еўрапарламент таксама зноў заявіў пра "сваё катэгарычнае асуджэнне непрымальнага палітычнага і эканамічнага ціску, у спалучэнні з пагрозамі гандлёвых санкцый, які аказвае Расія на Украіну".



Фота — argumentua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі