Еўрапейскі вяшчальны саюз просяць праверыць, наколькі БТ датычнае да катаванняў

Еўрапейскі вяшчальны саюз просяць праверыць, наколькі БТ датычнае да катаванняў

Народнае антыкрызіснае кіраванне Паўла Латушкі звярнулася ў Еўрапейскі вяшчальны саюз з заклікам праверыць, наколькі Белтэлерадыёкампанія мае дачыненне да катаванняў. У якасці аргументу гаворыцца, што відэа са спалоханымі і збітымі людзьмі, якія даюць прызнанні, часта здымаюць супрацоўнікі дзяржСМІ, а потым гэтыя кадры паказваюць па тэлевізіі.

"Бывае, што допыт затрыманых на камеру вядуць дзяржаўныя прапагандысты. Відэа спачатку публікуецца ў телеграм-каналах сілавых структур, а пасля нярэдка трапляе ў эфір дзяржаўных тэлеканалаў. У тым ліку тых, што належаць Белтэлерадыёкампаніі, сябру Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС)", — адзначаецца ў звароце.

У НАК нагадваюць, што збіццё людзей і прымус іх да прызнанняў на камеру з дапамогай гвалту адназначна трактуецца як катаванне. Дый распаўсюд такіх відэа, кажуць у НАК, парушае правы чалавека. Як прыклад згадваецца допыт актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка, паказаны на канале "Беларусь 1": "Мужчына збіты, адказвае завучанымі фразамі, нават не слухаючы да канца пытанні, пры гэтым аўтар сюжэту дазваляе сабе іранізаваць над чалавекам, які, відавочна, толькі што зазнаў гвалт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі