Еўрапейскі выбар: ці гатовыя да яго беларусы — эфір з Мілінкевічам

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Напачатку верасня 2023 года прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Праз тры гады пасля выбараў 2020 года і праз паўтара года пасля пачатку вялікай акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой лукашэнкаўскі рэжым стаў суагрэсарам. У той жа час з нешматлікіх сацыялагічных даследаванняў, якім яшчэ можна давяраць, вынікае, што большасць беларусаў імкнецца не рабіць нейкага вызначанага і канчатковага геапалітычнага выбару. Ну, зусім як дэмакратычныя лідары новай плыні…

Што неабходна для таго, каб еўрапейскі выбар Беларусі стаў канчатковым і ці стаіць пытанне наконт выбару Еўраатлантычнага? Ці не запозна Офіс артыкуляваў жаданне вызначыцца найперш са сваім геапалітычным выбарам? Якую ролю ў выбары беларусаў на карысць еўрапейскага кірунку мае адукацыя і да чаго тут Вольны беларускі ўніверсітэт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі