Еўрасаюз патрабуе расследаваць забойства Паўла Шарамета

Еўрасаюз патрабуе расследаваць забойства Паўла Шарамета

Еўрапейскі саюз патрабуе, каб расследаванне забойства Паўла Шарамета было хуткім і празрыстым. Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Федэрыкі Магерыні.

"Такія напады з'яўляюцца недапушчальнымі. Неабходна правесці хуткае і празрыстае расследаванне, каб прыцягнуць вінаватых у гэтым злачынстве да правасуддзя", — гаворыцца ў заяве.

У Брусэлі таксама выказваюць спачуванні сям'і, сябрам і калегам забітага журналіста, перадае РБК.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве зранку 20 ліпеня пры выбуху аўтамабіля, у якім ён ехаў. Украінскія ўлады назвалі чатыры магчымыя версіі забойства Шарамета. Гэта як прафесійная дзейнасць журналіста, асабістая непрыязнасць, "расійскі след" і замах на кіраўніка "Украінскай праўды" Алёну Прытулу — грамадзянскую жонку Шарамета, у машыне якой ён ехаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі