Facebook заблакаваў сайт Статкевіча
Спасылку на старонку statkevich.org немагчыма цяпер апублікаваць ў сацыяльнай сетцы.
Facebook заблакаваў сайт statkevich.org з-за скаргаў карыстальнікаў. Апублікаваць спасылку на сайт ці любую старонку сайта немагчыма ў Фэйсбуку.
Пры спробе апублікаваць спасылку з'яўляецца папярэджанне аб заблакаваным змесце:
”Увага: Гэтае паведамленне утрымлівае заблакаваны кантэнт.
Ваша паведамленне не можа быць адпраўлена, бо утрымлівае кантэнт, які іншыя людзі ў Фэйсбуку пазначылі, як абразлівы”.
Нагадаем, палітвязень Мікола Статкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, знаходзіцца за кратамі са снежня 2010 года. Нядаўна была ўтворана ініцыятыўная група па яго вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.
Фота: ByMedia.net