Фанаты ХК "Гомель" спыняюць падтрымку: хакеісты падпісалі праўладны ліст
Група фанатаў хакейнага клуба "Гомель" заявіла, што спыняе актыўную падтрымку. Прычынай яны называюць тое, што клуб падтрымаў праўладны ліст спартоўцаў.
"Мы не асуджаем, але не можам прыняць гэтае рашэнне. Мы ганарымся тымі, хто выстаяў і застаўся сумленным перад сабой", — гаворыцца ў заяве, якую цытуе Tribuna.com.
Праўладны ліст з'явіўся ў адказ на зварот спартоўцаў за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў.
Зварот фанатаў ХК "Гомель" да спартоўцаў
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.