Федэрацыя футбола змяніла пакаранне паўабаронцу "Крумкачоў" Іванову

Федэрацыя футбола змяніла пакаранне паўабаронцу "Крумкачоў" Іванову

Беларуская федэрацыя футбола змяніла пакаранне паўабаронцу "Крумкачоў" Філіпу Іванову. Раней яго дыскваліфікавалі на 7 матчаў, нібыта, за наўмыснае сутыкненне і нанясенне траўмы гульцу брэсцкага "Дынама" Аляксандру Новіку. Пазней дысцыплінарны камітэт зменшыў тэрмін пакарання да 6 матчаў. Цяпер жа ім было разгледжана хадайніцтва клуба. Іваноў атрымаў адтэрміноўку выканання пакарання з выпрабоўчым тэрмінам у 14 месяцаў, інфармуе прэс-служба ФК "Крумкачы". Ён паспеў адбыць дыскваліфікацыю ў 4 матчы.

Філіп Іваноў ужо мае права гуляць у матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі. 12 жніўня ён будзе ў складзе "Крумкачоў" у матчы з "Іслаччу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі