Ферэра-Вальднер: Беларусь усё яшчэ павінна выканаць умовы ЕС (фота)
Для ўключэння ў праграму "Усходняе партнёрства" Беларусь усё яшчэ павінна выканаць некалькі ўмоў Еўрасаюза. Пра гэта заявіла камісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства ЕС Беніта Ферэра-Вальднер на сустрэчы з журналістамі.
Беніта Ферэра-Вальднер: “Беларусь усё яшчэ мусіць выканаць высунутыя ўмовы і працягваць дэмакратычныя працэсы. Мы пабачылі, што Беларусь зрабіла шмат крокаў. Напрыклад, былі вызваленыя палітвязні. Гэта была адна з нашых умоваў. 12-13 сакавіка я буду ў Мінску ўпершыню за ўвесь час. Так што ёсць канкрэтныя зрухі”.
Па словах еўракамісара, калі па выніках яе візіту "рух наперад" пацвердзіцца, то прапанова па ўключэнні Беларусі ў праект "Усходняе партнёрства" будзе зацверджана. Тады нашу краіну запросяць на саміт, які пройдзе 7 траўня ў Чэхіі.
Нагадаем, у аўторак раніцай з’явілася паведамленне, што наша краіна ўключана ва “Ўсходняе партнёрства”. Пазней прадстаўнікі ЕС абверглі гэту інфармацыю.
Таксама спадарыня Ферэра-Вальднер зазначыла, што прызнанне Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі будзе вялікім адкатам назад у Еўрапейска-Беларускіх адносінах.
"Мы не прызнаем незалежнасць Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. І гэта будзе вялікі адкат назад, калі Беларусь прызнае незалежнасць гэтых рэгіёнаў. Пакуль Беларусь гэтага не зрабіла. І будзе вельмі сумна, калі ўсё ж зробіць. Я не магу зараз сказаць дакладна, якія будуць наступствы, таму што гэта рашэнне будзе прымаць Рада Еўропы. Але гэта верне назад усе рухі па збліжэнні і добрасуседскіх адносінах".
Фота Віталіны Грахоўскай