Фільм “Жыве Беларусь!” пакажуць у Азіі

“Сёння тэлевізійная прэм'ера фільму "Жыве Беларусь!" у Азіі. Буйны канал CinemaWorld, які размешчаны ў Сінгапуры, вяшчае праз кабель на Сінгапур, Філіпіны ды іншыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, таксама праз інтэрнэт і спадарожнік. Канал даўно закупіў фільм “Жыве Беларусь!” у кампаніі Intramovies, якая з’яўляецца афіцыйным дыстрыбутарам фільму”, — напісаў Вячорка.
 

Нагадаем, рэжысёр фільма — Кшыштаф Лукашэвіч. Падзеі фільма адбываюцца ў Беларусі ў пачатку XXI стагоддзя. Галоўны герой "Жыве Беларусь!" — рок-музыка Мірон Захарка, які патрапіў у войска і паспрабаваў змагацца супраць сістэмы. Яго ролю выканаў рэпер Зміцер (Вінцэнт) Папко.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі